№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Студэнт з Нігерыі перамог на конкурсе дэкламацыі імя Тараса Шаўчэнкі

18 сакавіка 2010

Студэнт з Нігерыі перамог на конкурсе дэкламацыі імя Тараса Шаўчэнкі
У конкурсе ўзялі ўдзел 54 канкурсанты з гарадоў і раёнаў Данецкай вобласці. Канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае журы на чале з рэжысёрам Данецкага акадэмічнага тэатру оперы і балету імя Салавяненка народным артыстам Украіны Віталём Аверчанкам.

Аё распавёў пра інтымную лірыку Тараса Шаўчэнкі, а потым прачытаў верш «Якби зустрілися ми знову…». Ва ўніверсітэце адзначылі, што іх студэнт паланіў журы конкурса “адшліфаванай украінскай мовай”.

Па выніках конкурсу нігерыйскі студэнт атрымаў Дыплом лаўрэата І ступені і каштоўны падарунак.

Чытайце таксама

333