№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанская паэтка напісала верш пра траўму Дэвіда Бэкхэма

18 сакавіка 2010

Брытанская паэтка напісала верш пра траўму Дэвіда Бэкхэма


"Бэкхэм - сам па сабе практычна міфічная постаць у поп-культуры", - растлумачыла Дафі адсылку да старажытнагрэцкага міфу ў інтэрв'ю BBC News.

34-гадовы Бэкхэм парваў сухажылле ў матчы "Мілан"-"К’ево", які адбыўся 14 сакавіка. У той жа дзень ён быў праапераваны. Паведамляецца, што аднаўленне футбаліста пасля траўмы можа заняць некалькі месяцаў.

Раней Дафі ўжо пісала вершы пра скандал з растратай бюджэтных сродкаў чальцамі брытанскага ўрада, а таксама пра салдатаў Першай сусветнай вайны. Нагодай для напісання апошняга твора стала смерць двух апошніх удзельнікаў тых падзей.

Феміністка і адкрытая лесбіянка Кэрал Эн Дафі была зацверджана на пасаду паэта-лаўрэата ў траўні 2009 года, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе за яго больш за 400-гадовую гісторыю. Паэт-лаўрэат - афіцыйная пасада ў Злучаным каралеўстве, прэтэндэнты на якую сцвярджаюцца ўрадам краіны. У яго абавязкі ўваходзіць напісанне вершаў, прысвечаных значным падзеям у гісторыі краіны і каралеўскай сям'і Вялікабрытаніі, у таксама грамадска значным падзеям.

Чытайце таксама

327