№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Віртуальная аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча на Prastora.by

23 сакавіка 2010

Віртуальная аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча на Prastora.by
Tыя, хто з нейкіх прычынаў не змог прысутнічаць на прэзентацыі кнігі Андрэя Хадановіча "Несымэтрычныя сны" ў кнігарні галерэі "Ў" і атрымаць аўтограф там, могуць замовіць кнігу на Prastora.by – і атрымаць падпісанае аўтарам выданне.

Прычым пакупнікі Prastora.by маюць магчымасьць выбраць тэкст, які будзе побач з сігнатураю пісьменніка.

У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008 – 2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзмітрыя Дзмітрыева.

Для таго, каб атрымаць новы зборнік Андрэя Хадановіча "Несымэтрычныя сны" (у камплект да якога ўваходзіць таксама аўдыёдыск) з аўтографам, у камэнтары да замовы трэба падаць тэкст, які Вы хочаце бачыць на сваім асобніку. Замовіць кнігу з дыскам можна на сайце Prastora.by

Акцыя стартуе 21 сакавіка, у сусьветны Дзень паэзіі, і трывацьме 2 тыдні.

Чытайце таксама

401