Уладальнік прэміі і медаля імя Ганса Хрысціяна Андэрсана 2010 года Дэвід Алманд — адзін з самых чытаных дзіцячых пісьменнікаў Вялікабрытаніі. Першая ж яго кніга, «Скеліг» (Skellig, 1998), стала бэстсэлерам, атрымала некалькі прэстыжных літаратурных узнагарод і паслужыла асновай для тэатральных пастановак, кінастужкі і нават оперы. У рашэнні журы прэміі Андэрсана Алманда называюць «стваральнікам магічнага рэалізму для дзяцей». Прэмія Андэрсэна была заснавана ў 1956 годузе Міжнароднай радай па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЭСКА. Яе лаўрэатам не належыць ніякіх грошай, тым не менш узнагарода лічыцца надзвычай ганаровай; яе часам завуць "Маленькай Нобелеўскай прэміяй". У розны час прыз уручалі Астрыд Ліндгрэн, Туве Янсан, Джані Радары. Прэмію Андэрсана ў намінацыі найлепшы ілюстратар дзіцячых кніг атрымала мастачка Юта Баўэр (Jutta Bauer) з Нямеччыны.
Еўропа ўзнагародзіла найлепшых дзіцячых пісьменнікаў
24 сакавіка 2010