№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка Сяргея Кавалёва

26 сакавіка 2010

У Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка Сяргея Кавалёва


Кніга ўдзельніка беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху Сяргея Кавалёва выйшла ў лютым 2010 гады ў менскім выдавецтве «Кнігазбор» тыражом 100 асобнікаў на сродкі сваякоў аўтара. Прадмову да складанкі напісаў вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, які быў аднакурснікам Кавалёва на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У прадмове гаворыцца, што Кавалёў быў таленавітым лектарам і даследнікам.

Як паведаміла на прэзентацыі ўдава аўтара кнігі Ніна Кавалёва, складанка ўбачыла святло праз шэсць з паловай гадоў пасля смерці яе мужа. «Працуючы над гэтай кнігай, Сяргей Аляксандравіч быў вельмі хворы, адразу ён страціў магчымасць хадзіць, затым стаў губляць зрок і слых. Але творчасць давала яму сілы, і дзякуючы працы ён мог вытрымаць усе ўдары лёсу. Бо натхненне непадуладна хваробе», — сказала спадарыня Кавалёва. Акрамя паэтычных твораў, Кавалёў напісаў шэраг публікацый для рэспубліканскіх выданняў. «Шлях…» ужо пасля яго смерці надрукавала газета «Наша слова», чытачам якой Сяргей Кавалёў быў вядомы пад псеўданімам «С.Квіцень».

Чытайце таксама

592