№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Адкрытае пісьменства найстаражытнейшых насельнікаў Шатландыі

1 красавіка 2010

Адкрытае пісьменства найстаражытнейшых насельнікаў Шатландыі
Пікты былі старажытным народам (магчыма, кельцкага паходжання), якія засялялі поўнач Брытанскіх астравоў і ў першыя стагоддзі нашай эры часта ваявалі з рымлянамі. Пасля яны зліліся са скотамі ў адзіны шатландскі народ. У Шатландыі выяўлена мноства так званых пікцкіх камянёў – стэлаў, пакрытых складанай разьбой. Сярод найважнейшых сімвалаў, што сустракаюцца на гэтых камянях, – знакаміты кельцкі крыж і выявы кельцкіх вузлоў.

Навукоўцы прааналізавалі ўвесь масіў сімвалаў, якія сустракаюцца на пікцкіх камянях, і прыйшлі да высновы, што разьба занадта інфарматыўная, каб быць проста арнаментам. Частата сустракальнасці і паўтаральнасці асобных сімвалаў дазваляе сцвярджаць, што разьба насамрэч змяшчае нейкае пісьменства. Яна яшчэ не расшыфраваная, але даследчыкі ўпэўненыя, што надпісы зробленыя на пікцкай мове, а не на лаціне, англа-саксонскай, нарвежскай або якой-небудзь з вядомых кельцкіх моваў.

Асобныя сімвалы, вылучаныя навукоўцамі, нагадваюць розных жывёл (сабак, коней), прадметы ўзбраення і хатняй гаспадаркі. Акрамя таго, даследчыкі мяркуюць, што і "кельцкія вузлы" (характэрныя "плеценыя" арнаменты) могуць утрымліваць нейкую інфармацыю, з'яўляючыся такім чынам нейкай прымітыўнай разнавіднасцю пісьменства.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

379