графіка (малюнак, друкаваная графіка, камп’ютэрная графіка і г.д.)фатаграфія (у тым ліку фотаграфіка, фотакалаж)
Тэрміны правядзення конкурса:31 сакавіка – 31 кастрычніка 2010 годаАРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСА:Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Польскі інстытут ў Мінску
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Яўрэйскае культурнае таварыства «Эмуна»
АЦЭНКА ПРАЦ ЖУРЫ:
4 – 5 лістапада 2010
ПРЫЗЫ:
• Працы-прызёры (гран-пры, адно першае, два другія і тры трэція месцы ў кожнай намінацыі і кожнай узроставай групе), а таксама найбольш цікавыя конкурсныя працы будуць выстаўлены ў адным з выставачных залаў Мінска напрыканцы лістапада 2010 года.
• Прызы ад арганізатараў конкурса за найбольш удалае афармленне твора нацыянальнага аўтара
• Дыпломы і прэміі ад арганізатараў конкурса
ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАЦ:
Дасланыя на конкурс працы мусяць змяшчаць наступную інфармацыю:
• прозвішча, імя, імя па бацьку;
• дата нараджэння;
• месца вучобы;
• дамашні адрас, кантактны тэлэфон,
• адрас электроннай пошты (калі ёсць);
• указанне намінацыі;
• назва ілюстраванага твора;
• назва працы і тэхніка выканання
Намінацыя «Фатаграфія»
• Фотаадбіткі: памер не менш за 20х30 см
• Працы на электронным носьбіце (дыск, флэш) ці дасланыя па электроннай пошце: вырашэнне не менш за 72 пікселі/дзюйм (600х800 пікселяў для гарызантальных работ і 800х600 пікселяў для вертыкальных работ), памер файла не больш за 1 Мб, фармат - JPEG
Намінацыя «Графіка»
• Дапускаюцца як арыгіналы, так і фатаграфіі з арыгінала памерам не менш за 20х30 см і сканы з арыгінала на электронным носьбіце (дыск, флэш) ці дасланыя па электроннай пошце: вырашэнне не менш за 72 пікселі/дзюйм (600х800 пікселяў для гарызантальных работ і 800х600 пікселяў для вертыкальных работ), памер файла не больш за 1 Мб, фармат - JPEG
ДАДАТКОВЫЯ ЎМОВЫ:
Конкурсныя працы падаюцца па адрасу:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Аддзел культурных праграм,
вул. Веры Харужай, 25/3; 220123 Мінск
асабіста па працоўных днях з 10 да 20 гадзін ці дасылаюцца па пошце па гэтаму ж адрасу з паметкай «Конкурс»,
ці па e-mail: prog@minsk.goethe.org з паметкай лацінскімі літарамі «konkurs».
Удзельнік конкурса, які падае работу, павінен быць яе аўтарам. Удзельнік нясе поўную адказнасць за забеспячэнне аўтарскіх і змежных правоў.
Працы, якія утрымлівюць элементы гвалту ці парнаграфіі або парушаюць дзейснае заканадаўства, здымаюцца з конкурса і не вяртаюцца аўтару.
Арганізатары конкурса не бяруць на сябе адказнасць за пашкоджанне ці страту дасланых прац.
Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права бясплатнага карыстання любымі матэрыяламі, дасланымі на конкурс, з мэтай рэкламы конкурса ў сродках масавай інфармацыі (з захаваннем аўтарскіх правоў). Прадастаўленне прац для ўдзела ў конкурсе азначае, што аўтар згодны з усімі ўмовамі конкурса.
Па заканчэнні конкурса дасланыя працы можна будзе забраць асабіста ці па даверанасці.