№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шантажысцкія паперы Марка Твэна надрукуюць

1 красавіка 2010

Шантажысцкія паперы Марка Твэна надрукуюць
У мемуары Твэна, якія займаюць каля 5000 старонак, будуць уключаныя дакументы, вядомыя як "дасье для шантажу" (blackmail dossier). У іх амерыканскі празаік апісвае, як яго сакратарка Ізабэль Ліён (Isabel Lyon) яго спакусіла.

Спецыялісты лічаць, што напісаць гэтыя тэксты ўжо састарэлага пісьменніка прымусіла яго дачка Клара, якая лічыла, што Ліён неправамерна прэтэндавала на каханне і грошы яе бацькі. Клара здолела пераканаць Твэна ў тым, што Ліён скрала ў яго дзве тысячы даляраў (ці так было насамрэч, невядома). Тады пісьменьнік звольніў памочніцу і адабраў у яе ферму, якую раней падарыў на Каляды. Затым ён паказаў Ліён 429-старонкавае "дасье" і заявіў, што калі тая будзе патрабаваць грошы ў яго або яго сям'і, яно будзе надрукавана.

Пры гэтым, піша The Times, да скандальнага разрыву пару Твэна-Ліён можна было лічыць шчаслівай. 68-гадовы пісьменнік наняў даведзеную да галечы свецкую львіцу ў якасці памочніцы для сябе і дачкі ў 1904 годзе. Неўзабаве яны сталі блізкія, і, хутчэй за ўсё, пасля пажаніліся б, калі б не ўмяшалася Клара Клеменс (сапраўднае прозвішча Твэна). Яна лічыла сябе нялюбай дачкой і баялася, што бацька адмовіць ёй у любові і грашовай дапамозе, цалкам "пераключыўшыся" на сваю каханую.

Клара пачала плесці інтрыгі супраць Ізабэль Ліён, у выніку чаго і з'явілася гісторыя пра спробу спакушэння. Даследчыкі, якія чыталі "дасье" Твэна, сцвярджаюць, што ў ім поўна несправядлівых абвінавачванняў. Клара Клеменс працягвала барацьбу з Ліён аж да смерці апошняй у 1958 годзе.

Чытайце таксама

429