№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выстава «Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі»

7 красавіка 2010

Выстава «Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі»
Рышард Капусцінскі (1932 – 2007) – выдатны дзеяч еўрапейскай культуры, журналіст і пісьменнік, аўтар больш дзесяці публіцыстычных кніг, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод. У Польшчы яго называлі “каралём рэпартажу”. Ён працаваў у Афрыцы, сярэднеазіяцскіх савецкіх рэспубліках, Лацінскай Амерыцы, Блізкім Усходзе, пісаў рэпартажы з дзесяткаў краін свету.

Рышард Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і жыў там да 1942 года. Ён усё жыццё захоўваў любоў да сваёй малой радзімы, прыязджаў сюды ў 1997 годзе ў дні святкавання 900-годдзя Пінска і ў 1999 годзе, калі знакаміты польскі рэжысёр Пётр Залускі здымаў дакументальны фільм пра Капусцінскага “Другі каўчэг Ноя”. Паказ гэтага фільма адбудзецца падчас выставы.

Дакументы, фатаграфіі, газетныя публікацыі, кнігі, размешчаныя на выставе, раскажуць пра цікавую і выдатную асобу – Рышарда Капусцінскага.

У вернісажы прымуць удзел жонка Р.Капусцінскага Аліцыя і рэдактар яго твораў Бажэна Дудка.

Нацыянальны гістарычны Польскі Інстытут у Мінску музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К. Маркса, 12
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05

Чытайце таксама

427