№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паўлу Куэлью і Ніл Гейман намінаваныя на блогерскую прэмію

7 красавіка 2010

Паўлу Куэлью і Ніл Гейман намінаваныя на блогерскую прэмію
Арганізатарамі прэміі выступілі CompletelyNovel.com і былы кіраўнік Таварыства маладых выдаўцоў (SYP) Джон Слэк (Jon Slack) сумесна з выдавецтвамі Random House Group, Simon & Schuster і Penguin. Для ўдзельнікаў галасавання падрыхтаваныя адмысловыя кніжныя прызы.

Каля 15 тысяч чалавек намінавалі на прэмію больш за 500 блогаў і мікраблогаў, з якіх у шорт-ліст прэміі ўвайшло толькі 28 пісьменнікаў-блогераў. Цяпер публіка зможа прагаласаваць за свайго ўлюбёнца ў намінацыях: апублікаваны аўтар, неапублікаваны аўтар і мікраблог.

З поўным спісам пісьменніцкіх блогаў і спасылкамі на іх можна азнаёміцца тут.

Пераможца будзе абвешчаны на Лонданскім кніжным кірмашы 20 красавіка.

Чытайце таксама

319