№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Маскве ўручылі "Рускую прэмію" па літаратуры

13 красавіка 2010

У Маскве ўручылі
Як перадае ІТАР-ТАСС, прэмію ў намінацыі "Буйная проза" атрымала жыхарка Арменіі Марыям Петрасян за свой раман "Дом, в котором..."

Адзначаецца, што гэта адзіны раман пісьменніцы, у 2009 годзе ён прэтэндаваў на прэмію "Вялікая кніга" і заняў трэцяе месца ў чытацкім галасаванні. " Дом, в котором..." апавядае пра інтэрнат для падлеткаў-інвалідаў.

"Рускую прэмію" у намінацыі "Малая проза" прысудзілі Алішэру Ніязаву (піша пад псеўданімам Аляксей Торк), ураджэнцу Таджыкістана, які цяпер жыве ў Кіргізіі. Такім чынам сябры журы ацанілі яго зборнік апавяданняў "Фархад и Ширин".

І, нарэшце, найлепшай у паэзіі была названая кніга "Настоящее имя" Марыі Ціматковай, якая жыве ў ЗША.

Кожны з лаўрэатаў атрымаў ад арганізатараў конкурсу па пяць тысяч даляраў.

Акрамя таго, сёлета быў уручаны спецыяльны прыз за ўклад у развіццё рускай культуры за межамі Расіі. Яго прысудзілі доктару філалагічных навук Алесі Рудзягінай, якая выкладае ў Славянскім універсітэце ў Малдове.

"Рускую прэмію" уручалі ў пяты раз: конкурс быў заснаваны ў 2005 годзе "Інстытутам эўразійскіх даследаванняў" і "Каўказскім інстытутам дэмакратыі". Партнёр прэміі – Фонд першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына.

У журы конкурса ў 2010 годзе ўвайшлі паэты і пісьменнікі з Расіі, Украіны, Эстоніі і Латвіі. Узначальваў яго галоўны рэдактар часопіса "Знамя" Сяргей Чупрынін.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

365