№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Аповесць пра паўстанне Каліноўскага

14 красавіка 2010

Аповесць пра паўстанне Каліноўскага
«Предыстория» — гэта твор аб прыгнечаным народзе, які аўтар называе славянамі. У гэтых славянах лёгка пазнаюцца беларусы, а ў прыгнятальніках — рускія. Апошнія рабуюць зямлю карэннага насельніцтва, гвалтуюць жанчын, забіваюць мужчын. А славяне-беларусы падымаюць няўдалыя паўстанні. Вось і цяпер яны чакаюць прыходу месіі, які ўздыме сцяг, пад якім збярэцца народ для вызвольнага паходу. У канцы аповесці Караткевіч узгадвае Каліноўскага, што прывязвае твор канкрэтна да падзей 1863 года.

— А ці ведаеце вы, гаспода, што я саромеюся свайго звання, калі бачу, што і вы, вырадкі, носіце яго. Хопіць, я буду гаварыць на іншай мове, мове Каліноўскага на шыбеніцы. Вы назвалі мяне шляхціцам. Мана. У нас няма шляхты, у нас усе роўныя. Адна кроў цячэ ў нашых жылах, на адной зямлі мы нарадзіліся, і памром мы аднолькава — гэта простыя людзі, і я, толькі зараз зразумеўшы, якое высокае званне — просты чалавек, — кажа перад смерцю паўстанец Грынкевіч.

Вынік аднолькавы і ў рэальнасці, і ў Караткевіча, — параза паўстання.

«Предыстория» лёгка чытаецца. Аповесць нагадвае літаратурныя праекты Барыса Акуніна. Сюжэт развіваецца гладка, за кошт выпадковасцяў, якія часта адбываюцца з персанажамі. Калі пачынаеш чытаць пра ўцёкі з вязніцы аднаго з герояў, то з самага пачатку ведаеш, што ён уцячэ. І ніхто, акрамя аўтара, не зможа яму перашкодзіць. Сюжэт аповесці — сюжэт захапляльнага гістарычнага дэтэктыва. Са шпегамі, дуэлямі, сакрэтнымі перамовамі. Гэта перадгісторыя Караткевіча-празаіка.

Предысторія/ Уладзімір Караткевіч // Нёман. — 2010. — №№1-3.
паводле nn.by

Чытайце таксама

559