№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Архіў Twitter здадуць у Бібліятэку Кангрэса

15 красавіка 2010

Архіў Twitter здадуць у Бібліятэку Кангрэса
Бібліятэчная копія архіваў будзе ўвесь час абнаўляцца, бо ў наш час у Twitter штодня з'яўляецца каля 55 мільёнаў запісаў. У агульным бібліятэчным доступе яны з'явяцца праз паўгода пасля размяшчэння на сайце.

Бібліятэка атрымае на захоўванне толькі публічныя запісы. У Twitter адзначаюць, што гэта амаль не адаб'ецца на поўнасці архіваў, бо абароненыя ад прагляду твіты складаюць вельмі невялікую частку ўсёй базы дадзеных.

У архівах Бібліятэкі Кангрэса, у прыватнасці, апынуцца самы першы публічны твіт, запіс Барака Абамы пра перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у 2008 годзе, а таксама два паведамленні ад арыштаванага ў Егіпце і пасля вызваленага фотажурналіста.

Захоўваннем архіва Twitter зацікавіліся не толькі бібліятэкары. 14 красавіка Google абвясціў пра запуск сэрвісу Google Replay, які дазваляе праглядаць падборкі твітаў на зададзеную тэму за вызначаны перыяд. Пакуль у Google Replay даступныя твіты за некалькі апошніх месяцаў. У Twitter упэўнены, што з часам Google апрацуе ўсю базу твітаў, бо таксама мае да яе доступ. Гэта стане даволі багатым набыткам для даследавання мовы, інтэрнэт-камунікацыі і віртуальнага дыскурсу.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

442