№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пулітцэраўская прэмія-2010

18 красавіка 2010

Пулітцэраўская прэмія-2010
У намінацыі “Літаратура, драма і музыка” перамаглі наступныя аўтары і творы:
белетрыстыка: Пол Хардынг “Мысляры” (Tinkers by Paul Harding), Bellevue Literary Press;
драма: Браян Ёркі “Амаль нармальна”, музыка Тома Кіта (Next to Normal, music by Tom Kitt, book and lyrics by Brian Yorkey);
гісторыя: Лаяквант Эхэймд “Уладары фінансаў: Банкіры, што разбурылі свет” (Lords of Finance: The Bankers Who Broke the World by Liaquat Ahamed), The Penguin Press;
біяграфія: Т. Дж. Стайлз “Першы сёгун: Эпічнае жыццё Карнэліюса Вандэрбілта” (The First Tycoon: The Epic Life of Cornelius Vanderbilt by T.J. Stiles);
паэзія: Рэ Армантру “Дасведчанасць” (Versed by Rae Armantrout), Wesleyan University Press;
дакументальная літаратура: Дэвід Хофман “Мёртвая рука” (The Dead Hand: The Untold Story of the Cold War Arms Race and Its Dangerous Legacy by David E. Hoffman), Doubleday;
музыка: Джэніфер Хідждан “Скрыпічны канцэрт” (Violin Concerto by Jennifer Higdon), Lawdon Press.

“Мысляры” Пола Хардынга – гэта гісторыя пра старога, што памірае, і пра яго стасункі з бацькам. Згодна з правіламі прэміі, суддзі мусяць выбраць твор, які ўяўляе сабой “выбітны ўзор мастацкай прозы, напісанай амерыканскім аўтарам, што апісвае амерыканскія рэаліі” (сярод мінулых пераможцаў намінацыі можна назваць Эрнэста Хэмінгуэя, Ўільяма Фолкнэра, Харпер Лі, Эліс Ўокер). Згодна з меркаваннем суддзяў, “Мысляры” Хардынга – “гэта яркае свята жыцця, у якім бацька і сын з Новай Англіі праз пакуты і радасці пераадольваюць несвабоду свайго жыцця і адкрываюць новыя магчымасці для ўспрыняцця свету і смерці”.

Нагадаем, што Пулітцэраўскую прэмію заснаваў амерыканскі газетны магнат венгерскага паходжання Джозэф Пулітцэр (Joseph Pulitzer). У свой час Пулітцэр вельмі ўмела прыцягваў увагу чытачоў да выдадзеных ім газетаў: на іх старонках спалучаліся артыкулы аб палітычнай карупцыі і спартыўныя навіны, журналісцкія расследаванні і рубрыкі, прысвечаныя жаночым праблемам, гумарыстычныя замалёўкі і сенсацыі з розных галінаў жыцця. У розны час лаўрэатамі прэміі былі пісьменнікі Сол Бэлаў (Saul Bellow), Торнтан Ўайлдэр (Thornton Niven Wilder), фельетаніст Арт Бухвальд (Art Buchwald, памёр у студзені 2007 году). Двойчы атрымліваў прэмію гісторык і пісьменнік Артур Шлізінгер (Artur Shlizinger).
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

389