“Playboy” надрукуе ўрывак з апошняга рамана Набокава
9 ліпеня 2009

Уладзімір Набокаў і раней быў звязаны з часопісам: у 1964 годзе ён даваў выданню інтэрв’ю, а ў 1969-м “Playboy” друкаваў урыўкі з "Ады".
Правоў на публікацыю фрагменту дамаглася літаратурны рэдактар выдання Эмі Грэйс Лойд (Amy Grace Loyd), што доўгі час даймала літаратурнага агента Набокава Эндру Ўайлі (Andrew Wylie). У чэрвені Ўайлі прыняў угоду, але яе сума не паведамляецца. Эмі Грэйс Лойд запэўнівае, што большых грошай за ўрывак у пяць тысяч словаў часопісу Playboy яшчэ не выпадала плаціць.
Нумар часопіса “Playboy” трапіць у продаж з 10 лістапада, а кнігу пачнуць прадаваць ужо 17 лістапада.