№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Cёння ўсталяваны бюст Быкаву ў Нью-Ёрку

21 красавіка 2010

Cёння ўсталяваны бюст Быкаву ў Нью-Ёрку
Справай заняўся Беларускі музей у Нью-Ёрку. Пасля перамоваў была дасягнута дамоўленасць з Калумбійскім універсітэтам — адной з самых вядомых амерыканскіх ВНУ.

Бюст ўсталяваны ў вядомай бібліятэцы Калумбійскага універсітэта — «Лоў Меморыял Лайбрары».

У адкрыцці прынялі удзел аўтар бюста — выдатны скульптар Алесь Шатэрнік, ды старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, патрыярх беларускай дыяспары Вітаўт Кіпель.
паводле nn.by

Чытайце таксама

414