№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя новага нумару "ПрайдзіСвета"

29 красавіка 2010

Прэзентацыя новага нумару
На ёй выступяць перакладчыкі новага нумару, сябры рэдакцыі, а таксама суддзі прэміі часопіса “ПрайдзіСвет”, заснаванай сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам. На прэзентацыі будуць таксама агучаныя шорт-лісты па трох намінацыях прэміі: 1) “Проза”; 2) “Паэзія”; і 3) “Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”.

Чацверты нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” выйшаў 22 красавіка і прысвечаны літаратуры маладосці – творам, напісаным паэтамі, празаікамі, драматургамі, якія рана кінулі пісаць (як Арцюр Рэмбо) ці рана пайшлі з жыцця (як Джым Морысан ці Вільгельм Гаўф), а таксама юнацкім творам аўтараў, жыццё якіх не было абмежаванае адным юнацтвам (як Говард Філіпс Лаўкрафт ці Мэцью Грэгары Льюіс). У змесце нумару можна знайсці вундэркіндаў (напрыклад, Обры Бёрдслі), творцаў з так званага “пакалення калумбаў” (Кшыштаф Каміль Бачыньскі, Тадэвуш Бароўскі, Анджэй Тшэбіньскі), пісьменнікаў, што, пачаўшы пісаць у раннім узросце, з гадамі робяцца ўсё больш вядомымі (Філіп Топал) і многіх іншых.

Нумар, які мае назву “Juvenes dum sumus” змяшчае сем раздзелаў з новымі перакладамі; адзін раздзел з перакладной спадчынай (паэмы “Мцыры” і “Дэман” Лермантава, пераствораныя Макарам Краўцовым, і вершы Хрыста Боцева ў перакладзе Н. Гілевіча і А. Разанава); пераклады пераможцаў чарговага конкурсу часопіса “ПрайдзіСвет”; раздзел “Postscriptum”, у якім можна прачытаць крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя аўтарам нумару (Албэрту Каэйру, Клаўсу Элсбергсу, Ігару Паглазаву), а таксама памерламу нядаўна Дж. Д. Сэлінджэру; раздзел, які змяшчае інтэрв’ю з перакладчыкамі Уладзімірам Папковічам і Антонам Францішкам Брылём (апошняе прысвечанае перакладу казкі Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, што нядаўна пабачыла свет), а таксама майстар-клас Лявона Баршчэўскага.

Чытайце таксама

510