№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лісты апавялі пра каханне Айрыс Мёрдак да Рэймона Кено

26 красавіка 2010

Лісты апавялі пра каханне Айрыс Мёрдак да Рэймона Кено
, піша The Times

Кено быў на 16 гадоў старэйшы за Мёрдак. Яны пазнаёміліся ў 1946 годзе ў Аўстрыі, дзе 27-гадовая будучая пісьменніца працавала ў місіі ААН. Мёрдак хавала свае пачуцці да 1952 года, калі нарэшце зрабіла прызнанне. У адным з лістоў таго часу гаворыцца: "Я шкадую пра сцэну на мосце. Мне трэба было б расказаць аб сваіх пачуццях раней ці не распавядаць ніколі".

Нягледзячы на тое, што Кено не адказаў на пачуцці Мёрдак (пісьменнік быў жанаты), іх сяброўства не спынілася. Перапіска ахоплівае перыяд з 1946 па 1975 гады (Кено памёр у 1976-м), хоць большасць лістоў адносіцца да 1946-55 гадоў.

Мёрдак пісала Кено пра тое, як ён паўплываў на яе і як яе пачуццё натхняла яе на творчасць. "Пад сеткай", дэбютны раман Мёрдак, які прынёс ёй літаратурную славу і прызнанне, прысвечаны Кено.

У 1956 годзе Мёрдак выйшла замуж за Оксфардскага прафесара Джона Бэйлі. Пры гэтым яна працягвала падтрымліваць адносіны з іншымі мужчынамі. У 1978 годзе яна атрымала "Букера" за раман "Мора, мора". Памерла пісьменніца ў 1999 годзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

460