Э. Хэмінгуэй быў агентам савецкай выведкі ў ЗША
9 ліпеня 2009
Агент “Арго” (менавіта такое кодавае імя атрымаў пісьменнік) “неаднаразова выказваў гатоўнасць і жаданне дапамагчы”, калі сустракаўся з савецкімі агентамі ў Гаване і Лондане ў 1940-я гады. Але, па словах Васільева, яму не ўдалося “забяспечыць нас звесткамі палітычнага характару” і “паказаць свае здольнасці на практыцы”, таму кантакты з агентам Арго былі прыпыненыя пры канцы 1940-х гадоў.
Кіравала Хэмінгуэем таемнае жаданне знайсці больш матэрыялу для сваёй творчасці, ці ён напраўду быў шчыры, але няздольны да агентурнай дзейнасці, дакладна не вядома.