№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску выйшаў зборнік паэзіі на іўрыце

29 красавіка 2010

У Мінску выйшаў зборнік паэзіі на іўрыце
Напрыклад, пасля вайны выпісаны паводле загаду намесніцы Савета народных камісараў БССР Грэкавай з сібірскага бежанства як каштоўны працаўнік, Савікоўскі ўзяў удзел у аднаўленні мінскай Оперы і Дому ўрада. Але мала хто з яго сяброў ведаў, што сарамлівец Савікоўскі вядзе бурлівае творчае жыццё: складае лірычныя вершы на ідышы і актыўна друкуецца ў беларускай яўрэйскай прэсе, а таксама перакладае расійскіх класікаў на ідыш (яго вядомы пераклад верша Аляксандра Пушкіна «Тапелец» («Татэ, татэ, міт дэ нэцн!»). У 1929 г. убачыла свет п’еса Савікоўскага «Эрдлінг» («Ралля»), у 1934 г. — знакамітая дзіцячая п’еса «Папірэнэ тойбэн» («Папяровыя галубы»). Да таго ж, саслужыўцы не здагадваліся, што Элі вучыўся ў беларускай кансерваторыі ды знаўся з Аладавым і Багатыровым, адкуль, на жаль сышоў, не вытрымаўшы кпінаў крэўных.

Але, пэўна, ніводзін чалавек на свеце не ведаў, што Элі піша вершы ў шуфлядку на яшчэ адной габрэйскай мове, іўрыце.

Мове, якія ў тыя гады лічылася «рэакцыйнай» і «буржуазна-клерыкальнай». Вершы Савікоўскага былі на абсалютна забароненыя для савецкага паэта тэмы пра пакуты ў гета, пра жалю годнае існаванне народа Ізраіля, які на той час не меў сваёй краіны.

2. Паэзія як шыфр

Рукапісы іўрыцкіх вершаў, некалькі сшыткаў, аўтарства Савікоўскага знайшліся на антрэсолях, шмат гадоў пасля яго смерці. Спярша нашчадкі лічылі, што гэта ідыш, але мінскі паэт Гірш Рэлес заўважыў, што гэта не ідыш, а іўрыт. Калі разабрацца, дык у гэтым не было нічога дзіўнага: Эля Савікоўскі вывучыў іўрыт і нават выкладаў яго, але тое было даўно, на пачатку стагоддзя, у Варшаве. У савецкія ж часы пад ціскам афіцыйнай палітыкі дзяржаўнага кіраўніцтва па ідышызацыі габрэя (якая мела на мэце яго далейшую русіфікацыю), Савікоўскі быў вымушаны перайсці выключна на ідыш. Нагадаем, ідыш — мова ўсходнееўрапейскіх габрэяў, складзеная з нямецкіх, семіцкіх і славянскіх элементаў, а іўрыт — старажытная мова, якая шмат стагоддзяў захоўвалася як мова святых тэкстаў і набажэнстваў, ды якую пачалі аднаўляць у якасці гутарковай вельмі далёка адсюль, на зямлі Ізраіля, на пачатку ХХ стагоддзя. У савецкія часы ідыш лічыўся мовай габрэйскага пралетарыяту, а іўрыт -- класа прыгнятальнікаў-клерыкалаў.

Фінал гэтай амаль дэтэктыўнай гісторыі адбыўся гэтай зімою: у мінскім выдавецтве «Шах-мат» выйшла кніга «Эль га-Кахавім»/«Да зорак», выбранай іўрыцкай паэзіі Элі Савікоўскага. Нягледзячы на экзотыку, атрымалася вельмі па-беларуску: пакінуўшы для афіцыйных выданняў і «афіцыйнай» мовы лірычныя вершы і замалёўкі з местачковага жыцця, грамадзянскую лірыку і набалелае Эля Савікоўскі «зашыфраваў» на сакральнай мове, прыхаваўшы тыя радкі для шуфляды і будучых пакаленняў.

Напісаная ў Беларусі, кніга таксама і выдавалася намаганнямі тутэйшых. Выданню зборніка «Да зорак» дапамаглі прыватныя асобы, перш за ўсё ўнучка паэта Сафія Савікоўская, якая жыве ў Мінску. У працы расчыткі іўрыцкіх тэкстаў, афармленні кнігі бралі ўдзел габрэі і беларусы. Курыравалі праект Вольф Рубінчык, выдавец беларуска-габрэйскага бюлетэня «Мы яшчэ тут!», а мастацкім афармляльнікам выступіў Алесь Астравух, аўтар ідыш-беларускага слоўніка. З запрошаных гасцей — на добраахвотных пачатках кнігу рэдагаваў вядомы ізраільскі пісьменнік Этгар Керэт, бацька якога паходзіць з Баранавічаў.

Хоць вершы надрукаваныя на іўрыце, але ўспаміны ўнучкі паэта і сына паэтаў, а таксама змест прадубляваныя па-беларуску.

Эля Савікоўскі (1893—1959) — паэт, драматург, кампазітар, перакладчык. Нарадзіўся ў мястэчку Палонка (цяпер вёска Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці), памёр у Мінску. Працаваў настаўнікам, журналістам, бухгалтарам. Пісаў на ідыш і іўрыце.

Чытайце таксама

336