№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ва Украіне пройдзе міжнародны фестываль “Кіеўскія лаўры”

6 траўня 2010

Ва Украіне пройдзе міжнародны фестываль “Кіеўскія лаўры”
Цягам 4 дзён у госці да ўкраінскіх паэтаў і празаікаў наведаюцца творцы з Расіі, Беларусі, Грузіі, Індыі, Германіі і ЗША.

Выступ беларусаў запланаваны на 15 траўня. З 17.00 па 18.30 у Малой Залі Кіеўскага дома настаўніка пройдзе праграма “Братэрства фестываляў”, арганізаваная Мінскім фестывалем паэзіі “Парадак словаў”, Казанскімі міжнароднымі паэтычнымі чытаннямі і Іркуцкім фестывалем паэзіі.

Сярод выступоўцаў: Аляксей Астудзін, Андрэй Новікаў, Святлана Міхеева, Андрэй Хадановіч, Дзмітры Строцаў, Зміцер Вішнёў, Сяргей Прылуцкі, Міхаіл Астудзін, Айгуль Гайсіна.

Вечар правядуць Святлана Міхеева, Андрэй Новікаў і Аляксей Астудзін.

Цалкам з праграмай фестывалю можна пазнаёміцца тут.
паводле bukvoid.com.ua

Чытайце таксама

342