№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”: Чарлз Букоўскі

11 траўня 2010

Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”: Чарлз Букоўскі


Пра гэтыя тры неад’емныя часткі жыцця вядомага пісьменніка раскажуць і яго творы зачытаюць перакладчыкі Ігар Кулікоў (раман “Чытво”), Наста Гвоздзева (апавяданне “Самая прыгожая жанчына ў горадзе”) і Юля Цімафеева (паэзія Бука).

Пачатак у 19.00.

Адрас “кнігарніЎгалерэі”: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Як прайшлі папярэднія сустрэчы, можна паглядзець і пачытаць у рубрыцы "Клуб" на нашым сайце.

Чытайце таксама

547