№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У кнігарні “Є” прэзентуюць “Беларускую палічку”

17 траўня 2010

У кнігарні “Є” прэзентуюць “Беларускую палічку”


Мэта праекту – наладзіць рэалізацыю кніг незалежных беларускіх выдавецтваў, якія займаюцца выданнем сучаснай літаратуры на беларускай мове, даць магчымасць украінскаму чытачу пазнаёміцца з найбольш цікавымі і паспяховымі творамі беларускіх аўтараў апошніх гадоў. Наведвальнікі крамаў “Є” змогуць пабачыць, пагартаць і набыць мастацкія і публіцыстычныя выданні, што ўбачылі свет у 2008–2010 гадах у незалежных выдавецтвах "Логвінаў", "Галіяфы", "Медысонт".

Сярод прадстаўленых у праекце аўтараў – філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Адам Глобус, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў. Акрамя таго, на "Беларускую палічку" трапіў мастак Артур Клінаў са сваім канцэптуальным альбомам-даведнікам па Мінску "Горад Сонца" – праектам, які паспеў стаць культавым.

Прэзентуюць "Беларускую палічку" ў Львове Вольга Бабкова, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч. У рамках прэзентацыі адбудзецца дыскусія "Актуальны стан беларускай літаратуры" з удзелам Барыса Пятровіча і Андрэя Хадановіча.
паводле kultura.lviv.ua

Чытайце таксама

391