№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурнае радыё зноў онлайн

24 траўня 2010

Літаратурнае радыё зноў онлайн
Унікальны праект litradio.by, цалкам прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры, уяўляе сабой фанатэку аўдыёзапісаў і бібліятэку тэкставых версій твораў беларускіх аўтараў. На дадзены момант на сайце прадстаўлена 15 беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў. Сярод іх – як прадстаўнікі старэйшага пакалення: Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Валянцін Акудовіч, – так і маладзейшыя – Марыя Мартысевіч, Віталь Рыжкоў, Анка Упала і іншыя.

У планах праекту – далейшае пашырэнне фанатэкі, а таксама запуск радыёвяшчання, якое ў сувязі з пажарам на серверы, на жаль, аднавіць не ўдалося.

Чытайце таксама

467