У Партугаліі ўручаная Вялікая прэмія за найлепшы раман і аповесць
16 ліпеня 2009

Раман, які вытрымаў канкурэнцыю 100 іншых твораў, прадстаўленых на конкурс, апавядае гісторыю стасункаў трох жанчынаў з адной сям’і.
51-гадовая Жульета Мунжынью, аўтар 7 раманаў, перакладчыца, нарадзілася ў Лісабоне, скончыла юрыдычны факультэт Лісабонскага універсітэта. У 1996 годзе апублікавала свой першы раман “Ідэальны суд”.
Прэмія ўручаецца з 1982 году Партугальскай асацыяцыяй пісьменнікаў і Галоўным упраўленнем кніг і бібліятэк. Сярод пераможцаў прэміі – такія прызнаныя партугальскія аўтары, як Жузэ Кардозу Пірэш (José Cardoso Pires), Агушціна Бэса-Луіш (Agustina Bessa Luís), Антонію Лобу Антунэш (António Lobo Antunes), Вэржылію Фэрэйра (Vergílio Ferreira) і інш.