№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нямецкую Прэмію міру атрымаў ізраільцянін Давід Гросман

11 чэрвеня 2010

Нямецкую Прэмію міру атрымаў ізраільцянін Давід Гросман
56-гадовы пісьменнік афіцыйна атрымае свой прыз, што складаецца 25 000 еўра (30 000 даляраў), на цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе 10 кастрычніка падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу.

"Асацыяцыя і яе сябры вырашылі ўганараваць аднаго з найбуйнейшых ізраільскіх пісьменнікаў і актыўнага прыхільніка прымірэння паміж ізраільцянамі і палестынцамі", – гаворыцца ў заяве камітэта прэміі.

"У сваіх раманах, эсэ і апавяданнях Давід Гросман паслядоўна імкнецца зразумець і данесці не толькі свой ўласны пункт погляду, але і меркаванне тых, хто думае па-іншаму.

Кнігі Гросмана – у тым ліку "Гл.: Каханне", што апавядае гісторыі дзяцей, якія перажылі Халакост, і "Жоўты Вецер", развагі па арабска-ізраільскія адносіны – былі перакладзеныя на некалькі моваў.

У 2006 годзе разам з іншымі пісьменнікамі Давід Гросман запатрабаваў спынення агню ў ізраільска-ліванскім канфлікце.

А праз некалькі дзён яго сын быў забіты ракетай "Хізбала". Гэты досвед пісьменнік апісаў у сваёй кнізе "Да скону зямлі".
паводле independent.co.uk

Чытайце таксама

358