У інтэрнэт – з папяровай кнігі
11 чэрвеня 2010
Каб працаваць з гіперспасылкамі, чытачу спатрэбіцца мабільны тэлефон з фотакамерай і доступам у Інтэрнэт і праграма для распазнавання двухмерных кодаў. Код неабходна сфатаграфаваць на камеру, пасля чаго праграма “расшыфруе” гіперспасылку і запусціць браўзэр, забяспечыўшы чытачу доступ да патрэбных яму матэрыялаў.
На сённяшні дзень Мацей ў якасці “першай ластаўкі” прадставіў адну кнігу з гіперспасылкамі - друкаванае выданне рамана Жуля Верна “Вакол свету за 80 дзён”. Наступная кніга, якую вучоны збіраецца забяспечыць двухмернымі кодамі - зборнік навуковых прац на яго роднай румынскай мове.
Па яго ўласным прызнанні, Мацей выдатна ўсведамляе, наколькі лагічней выкарыстоўваць сістэму гіперспасылак ў электроннай кнізе, чым у друкаванай. Тым не менш, ён перакананы, людзі пакуль не гатовыя адмовіцца ад папяровых кніг, таму яго праект можа апынуцца запатрабаваным.