Пад ціскам блогераў дачка Галіча спыніць цяжбу за аўтарскія правы
17 чэрвеня 2010

Многія прадстаўнікі Аб’яднанага гуманітарнага таварыства такі вырак на адрас некамерцыйнага навукова-адукацыйнага парталу несправядлівым. У інтэрнэце быў арганізаваны збор подпісаў пад адкрытым лістом да Аляксандры Архангельскай з просьбай адазваць позву. У блогах быў зладжаны флэш-моб: спагадлівыя блогеры масава размяшчалі тэкст песні Галіча “Мы не хуже Горация”, прысвечанай непадцэнзурным формам распаўсюджання твораў мастацтва ў савецкі час.