У Беластоку адкрыты цэнтр вынаходніка эсперанта
22 ліпеня 2009
– Гэта для нас вельмі важна. Паўстаў Цэнтр, звязаны з чалавекам, які не проста нарадзіўся ў Беластоку, але таксама стварыў новую мову эсперанта. Мову паразумення, новую форму камунікацыі. І хаця форма гэтая штучная, ёй дагэтуль карыстаюцца. Гэты Цэнтр будзе шматкультурным, таксама як Беласток ёсць шматкультурным горадам.
Віцэ-мэр Беластоку Аляксандр Сасна гаворыць пра важнасць адкрыцця такога цэнтру:
– Беласток чакаў гэтага Цэнтру 30 гадоў. У Беластоку жылі розныя меншасці – беларусы, украінцы, рускія, габрэі і іншыя. У Беластоку пачалася мова эсперанта, і мы ўсе мусім быць разам. Яна дае надзею, як само слова "эсперанта".
Цэнтр будзе дзейнічаць як аддзяленне гарадскога Асяродку культуры. І ўжо ў суботу будзе прымаць у сваіх сценах дэлегатаў 94-га Сусветнага кангрэсу эсперантыстаў.