№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэат "Букера" ўганараваная прэміяй Вальтэра Скота

21 чэрвеня 2010

Лаўрэат
Гэтая кніга ўжо атрымала раней "Букера" і трапіла ў фінал прэміі Orange.

Урачыстасці з нагоды ўручэння прызу ў 25 тысяч даляраў прайшлі ў Абатсфорскім замку Вальтэра Скота, аднак лаўрэатка не змагла прысутнічаць на цырымоніі ў сувязі з хваробай. Спонсары гэтай літаратурнай прэміі – герцаг і герцагіня Баклэйх, далёкія сваякі Скота.

Раман "Wolf Hall" апавядае пра Томаса Кромвэля, дарадцу Генрыха VIII. Аўтарка ў сваім звароце да сяброў журы заявіла, што 2010 год стаўся паваротным пунктам для жанру гістарычнага рамана, і ў хуткай будучыні прэміі Вальтэра Скота наканавана апынуцца ў самым цэнтры ўвагі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

312