Прэмію за прасоўванне польскай культуры ў свеце атрымала расійская перакладчыца
23 чэрвеня 2010
Кіруе польскай серыяй выдавецтва «НЛО» перакладчыца з польскай мовы Ксенія Старасельская. Акрамя гэтага, яна з'яўляецца аўтарам шматлікіх рускіх перакладаў польскай прозы, паэзіі, драматургіі і эсэістыкі. За свае дасягненні ў галіне перакладу і папулярызацыі польскай літаратуры ў Расіі Ксенія Старасельская ўжо мае мноства ўзнагародаў, сярод якіх – Кавалерскі Крыж Ордэна "За Заслугі Перад Рэспублікай Польшча", Прэмія Польскага ПЭН-клуба, Прэмія Інстытута кнігі «Трансатлантык».
Фонд польскай культуры, заснаваны польскімі навукоўцамі і дзеячамі ў снежні 1987 году, падтрымлівае развіццё польскай культуры і прасоўвае яе дасягненні ў Польшчы і па ўсім свеце. З 1988 году фонд прысуджае ганаровую прэмію «За папулярызацыю польскай кнігі ў свеце».
Сярод лаўрэатаў прэміі папярэдніх гадоў ёсць выдавецтвы, перакладчыкі, пісьменнікі і няўрадавыя арганізацыі з Еўропы, ЗША і Ізраілю. Сёлета цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве. Прэмію для выдавецтва атрымала яго дырэктарка і галоўны рэдактар Ірына Прохарава.
Глядзіце таксама: "Я доўга працую над тэкстам" – інтэрв'ю Ксеніі Старасельскай "Русскому Журналу"