У Польшчы выдадуць "Дзённікі" Славаміра Мрожака
29 чэрвеня 2010
Славамір Мрожак вёў “Дзённікі” 27 гадоў (з 1962 па 1999), на трох кантынетах, у некалькіх дзяржавах і ў некалькіх дзесятках гарадоў. Іх публікацыя чакаецца як падзея сезону. У нататках драматурга сярод іншага сустракаюцца імёны найвыбітнейшых польскіх дзеячоў таго часу: Лема, Мілаша, Гедройца, Чапскага, з якімі Мрожак сустракаўся і перапісваўся. Але хіба самы галоўны герой дзённікаў – Вітальд Гамбровіч. Занатаваныя сустрэчы з аўтарам “Фердыдуркі”, якога Мрожак называў “шэфам” і “падронэ”, па-новаму адлюстроўваюць стасункі гэтых двух польскіх літаратараў.
Згаданы фестываль “Mrożek na XXI wiek” пройдзе з 21 па 26 веасня, у яго межах адбудуцца тэатральныя прадстаўленні, выставы, а таксама конкурс для моладзі і настаўнікаў.
Творы юбіляра выходзілі асобнымі кнігамі і па-беларуску. У 1995 годзе ў зборніку "Пры зачыненых дзвярах" з'явілася яго п'еса "Эмігранты", а ў 2008 годзе пабачыў свет зборнік выбраных твораў Мрожака "Дом на мяжы".