Расійскія чытачы могуць самі абраць “Вялікую кнігу”
30 чэрвеня 2010
Спіс фіналістаў прэміі быў абвешчаны 19 траўня на традыцыйным Літаратурным абедзе.У яго ўвайшлі 14 аўтараў – Андрэй Балдзін ("Московские праздные дни"), Яўген Вадалазкін ("Соловьев и Ларионов"), Міхаіл Гігалашвілі ("Чертово колесо"), Алег Заянчкоўскі "Счастье возможно. Роман нашего времени" ), Яўген Клюеў ("Андерманир штук"), Павел Крусанаў ("Мертвый язык"), Алег Паўлаў ("Асистолия"), Віктар Пялевін ("t"), Герман Садулаеў "Шалинский рейд" ), Раман Сенчын ("Елтышевы"), Асар Эпель ("Латунная луна"), Аляксандр Ілічэўскі ("Перс"), Павел Басінскі "Лев Толстой: бегство из рая" ) і Барыс Яўсееў ("Евстигней").
Прызавы фонд прэміі складае 5,5 мільёна расійскіх рублёў.
Нацыянальная літаратурная прэмія "Вялікая кніга" была заснаваная ў 2005 годзе. Яе журы – Літаратурную акадэмію – фармуе Рада апекуноў. У сябры Літаратурнай акадэміі могуць быць запрошаныя прафесійныя літаратары, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, журналісты, прадпрымальнікі.
У 2009 годзе лаўрэатамі "Вялікай кнігі" сталі Леанід Юзэфовіч з раманам “Журавли и карлики”, які заваяваў першую прэмію ў 3 мільёны расійскіх рублёў, Аляксандр Церахаў, якому за раман “Каменный мост” прысудзілі другую прэмію – 1,5 мільёна расійскіх рублёў, і Леанід Зорын , які атрымаў за зборнік апавяданняў “Скверный глобус” трэцюю прэмію – 1 мільён расійскіх рублёў.