№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Часопіс "Корреспондент" назваў найлепшыя ўкраінскія кнігі

2 ліпеня 2010

Часопіс
Ужо другі год запар чытачы і журы літаратурнага конкурсу “Корреспондента” падзяляюць пераможцаў па гендэрнай прыкмеце. Так, намінацыя “Дакументалістыка”, якая прадстаўляе творы немастацкіх жанраў, зноў акупаваная мужчынамі, а “Белетрыстыка”, якая прадстаўляе раманы, апавяданні і аповесці, – прыгожым полам.

Пры гэтым твор Алеся Ільчанкі “Місто з химерами” – біяграфічны раман пра вядомага кіеўскага архітэктара пачатку ХХ стагоддзя Уладзіслава Гарадзецкага – мастацкая проза. Аднак аўтару, які грунтоўна апрацаваў архіўныя і гістарычныя матэрыялы, удалося настолькі праўдападобна ўзнавіць жыццё гораду тых гадоў, што многія чытачы палічылі раман дакументальным. “Корреспондент” не стаў спрачацца – “Місту з химерами” дасталося першае месца ў намінацыі “Дакументалістыка”.

На другой пазіцыі – дэбютная кніга Максіма Кідрука “Мексиканські хроніки”, у якой ён захапляльна і з гумарам апісаў сваё падарожжа “дзікуном” у Мексіку.

Трэцяе месца заняў зборнік эсэ “Флешка-2gb” Юрыя Іздрыка, літаратара, перакладчыка, мастака, музыканта і духоўнага паплечніка Юрыя Андруховіча.

Аднак пісьменніцы, якія манапалізавалі нібыта «несур'ёзную» намінацыю «Белетрыстыка», па грунтоўнасці твораў і закранутымі ў іх пытаннямі зусім не саступаюць, а часам і пакідаюць за спінай мужчын-пераможцаў.

Так, на першым месцы размясціўся амаль 900-старонкавы раман-эпапея, вынік сямігадовай працы Аксаны Забужкі “Музей покинутих секретів” – практычна гісторыя Украіны ХХ стагоддзя, выкладзеная ў біяграфіях некалькіх пакаленняў. На другім месцы – кніга Марыі Матыёс “Чотири пори життя”, у якой яна разважае пра тое, як з гадамі мяняецца светаўспрыманне жанчыны, яе думкі і пачуцці. Замыкае тройку пераможцаў Ірэна Раздабудзька са зборнікам філасофска-псіхалагічных апавяданняў “Гра в пацьорки”.
паводле bookvoid.com.ua

Чытайце таксама

387