№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пабачыла свет новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна

6 ліпеня 2010

Пабачыла свет новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна
Як паведаміў БелаПАН дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі, кнігу "Лісты да запатрабавання" склалі паэмы "Узнясенне" і "Развітанне", прысвечаныя Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы.

Кніга выйшла накладам у 1 тыс. асобнікаў у аздабленні вядомага беларускага графіка Паўла Татарнікава.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 у вёсцы Традовічы Расонскага раёну Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага дзяржуніверсітэта працаваў у друкаваных СМІ і на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", старшынём Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Аўтар шэрагу кніг паэзіі, у якой спалучаюцца грамадзянскі запал і лірычнае перажыванне. Бураўкін таксама выступае як кінадраматург, перакладчык, публіцыст і крытык.
паводле БелаПАН, tut.by

Чытайце таксама

422