Абвешчаны літаратурны конкурс да 80-х угодкаў Караткевіча
11 ліпеня 2010
Творы празаікаў зусім не абавязкова мусяць належаць да жанру гістарычнай прозы, у галіне якой імя Уладзіміра Караткевіча найбольш шырока вядомае. І вершы маладых паэтаў таксама не мусяць быць наследаваннем ягонай паэтычнай традыцыі. Арганізатары кажуць, што гатовыя вітаць творцаў, якія пішуць на любыя тэмы, а пераможцаў чакае вандроўка па караткевічаўскіх мясцінах — у Оршу, на малую радзіму пісьменніка.
Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930 году. Цяпер у будынку, дзе калісьці была радзільня і дзе прыйшоў на свет знакаміты пісьменнік, якраз і месціцца мемарыяльны музей Караткевіча.