Папяровыя кнігі чытаць хутчэй за электронныя
12 ліпеня 2010
Высветлілася, што хутчэй за ўсё тэкст успрымаўся пры выкарыстанні традыцыйнага носьбіта, то бок кнігі. Чытанне з экрану iPad павальнейшае ў сярэднім на 6,2%, з рыдэру Kindle – на 10,7%, а на прачытанне з экрану кампутара спатрэбілася найбольш часу. Зрэшты, па словах Нільсэна, розніца паміж паказчыкамі iPad і Kindle наўрад ці можа стацца вырашальным фактарам пры куплі, а вось ПК, на ягоную думку, устойліва асацыюецца з працай, таму сур'ёзнай канкурэнцыі адмысловым прыладам для чытання не складае.
Нільсэн таксама папрасіў удзельнікаў доследу ацаніць кожны з носьбітаў, якім ім давялося карыстацца, па сямібальнай шкале. iPad атрымаў 5,8 бала, Kindle – 5,7 бала, а традыцыйная папяровая кніга, амаль не саступаючы сваім канкурэнтам, набрала 5,6 бала. Персанальны кампутар быў ацэнены істотна ніжэй і атрымаў толькі 3,6 бала. У якасці асноўнага недахопу iPad адзначылі ягоную адчувальную вагу, а рыдэра Kindle – недастаткова кантрастны экран.
На думку Нільсэна, высокая ацэнка зручнасці спецыяльных прыладаў для чытання прарочыць добрую будучыню высакаякасным дысплэям.