№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сірыйскі даследнік расшыфраваў фінікійскі гімн

21 ліпеня 2010

Сірыйскі даследнік расшыфраваў фінікійскі гімн
Таблічку, што адносіцца да сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры, знайшлі сярод іншых у пачатку 1950-х гадоў на паўночным захадзе Сірыі, у мястэчку Рас Шамра. Калісьці тут быў адзін з самых старых гарадоў старажытнага свету – Угарыт, перыяд найвышэйшага росквіту якога прыпаў на сярэдзіну II тысячагоддзя да нашай эры. Ва Угарыце быў вынайдзены першы ў свеце алфавіт і, як лічаць сірыйскія навукоўцы, зарадзілася нотная грамата.

За апошнія паўстагоддзя было зроблена нямала спробаў расшыфраваць угарыцкія нотныя запісы. Аднак Аджай стаў першым, каму ўдалося аднавіць мелодыю і тэкст песняў.

"Разам з іншымі даследчыкамі я змог расшыфраваць знакі і прайграць мелодыю і тэкст гімну", – сказаў ён.

Ключом да поспеху, па словах Аджая, стала разуменне значэння лічбаў, запісаных на таблічцы паміж радкамі з нотнымі знакамі. Гэтыя лічбы, а таксама падрабязная інструкцыя для выканаўцы гімну і акампаніятара і ўказанні па настройцы ліры дазволілі сумясціць музычную мелодыю са словамі гімну.

Узнагародай за шматгадовую працу для сірыйскага навукоўца стала выкананне трох адноўленых ім музычных урыўкаў, названых "Світанак", "Змярканне" і "Свята ва Угарыце", салістамі хору Нацыянальнай Евангелічнай прэсвітэрыянскай царквы ў яго родным горадзе Латакія, размешчаным у 12 кіламетрах ад Угарыта.

Цяпер Аджай, які выдаткаваў на расшыфроўку старажытных угарыцкіх музычных тэкстаў 30 гадоў, працуе над ліквідацыяй шэрагу дапушчаных, як яму здаецца, недакладнасцяў, каб прайграны фінікійскі гімн "абсалютна дакладна адпавядаў арыгіналу.
паводле newsru.ua

Чытайце таксама

405