№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знайшлі раннія п’есы Пэлема Вудхаўса

27 ліпеня 2009

Знайшлі раннія п’есы Пэлема Вудхаўса


Першае чытанне знойдзеных твораў выбітнага гумарыста адбылося 25 ліпеня 2009 году ў лонданскай кнігарні Calders з удзелам шматлікіх аматараў творчасці Вудхаўса з усёй Еўропы, а таксама гісторыка літаратуры Пола Спайрынга, які і адкрыў наноў творы пісьменніка для шырокай публікі.

Паведамляецца, што чатыры невялікія п’есы, якія датуюцца 1904–1907 гг., былі напісаныя Вудхаўсам у суаўтарстве з яго сябрам Бэртранам Флэтчэрам Робінсанам (“Боблсам”) і друкаваліся ў газетах Daily Express і штотыднёвіку Vanity Fair. Пазней творы былі папросту забытыя.

У маленькіх п’есах аўтар, якому ў той час было крыху больш за 20, парадыюе палітычныя дэбаты пачатку стагоддзя: рэформу тарыфаў на замежныя тавары і рэформу падаткаабкладання. Дыскусія пра падаткі прывяла ў 1906 годзе да паразы кансерватараў і пераканаўчай перамогі лібералаў на выбарах. Сам Вудхаўс, сын каланіяльнага чыноўніка, быў прыхільнікам пратэкцыянісцкай тарыфнай рэформы і, адпаведна, партыі знакамітага палітыка мяжы стагоддзяў Джозэфа Чэмберлена.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

371