Прэмію за найлепшы дэтэктыўны раман атрымаў шведскі пісьменнік
28 ліпеня 2010
Дзеянне рамана "The Darkest Room" (на рускую і беларускую мовы кніга не перакладалася) Юхана Тэўрына разгортваецца на шведскім востраве Эланд. Чатыры сюжэтныя лініі твора закручваюцца вакол таямнічай смерці патанулай ля ўзбярэжжа вострава жанчыны. Апавядаючы пра свой раман, сам аўтар назваў яго "сумессю класічнага дэтэктыву са скандынаўскай міфалогіяй і гісторыямі пра прывідаў".
За раман Тэўрын атрымаў прыз у памеры тысячы фунтаў стэрлінгаў (крыху больш за тысячу еўра, або каля 11 тысяч шведскіх крон). Марлен Дэлагры, перакладчыца рамана на ангельскую мову, атрымала 500 фунтаў стэрлінгаў.
International Dagger Award уручаецца замежным пісьменнікам, чые раманы былі перакладзеныя на ангельскую мову. У 2009 годзе аўтарам найлепшага дэтэктыўнага рамана была прызнаная французская пісьменніца Фрэд Варгас.