№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

П'еса Дароты Маслоўскай у Будапешце

30 ліпеня 2010

П'еса Дароты Маслоўскай у Будапешце
Рэжысёрам першай ў Вугоршчыне пастаноўкі драмы Маслоўскай выступіць Даніэла Ковач. Будапешцкі тэатр імя Ёжэфа Катана – адзін з найважнейшых цэнтраў вугорскага тэатральнага мастацтва.

Дагэтуль твор польскай пісьменніцы ставіўся на сцэне Soho Theatre ў Лондане, а таксама іншых ангельскамоўных тэатрах. З сярэдзіны 2008 году дзякуючы выдавецкаму цэнтру Rowohlt Verlag п'еса ідзе ў нямецкіх тэатрах. Правы на пастаноўку драмы Дароты Маслоўскай набылі Драматычны тэатр у Дубліне і Новы тэатр у Сіднэі.
паводле instytutksiazki.pl

Чытайце таксама

415