№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Аўтар “Адзіноты ў сеціве” правядзе аўтограф-сесію ў Мінску

30 ліпеня 2010

Аўтар “Адзіноты ў сеціве” правядзе аўтограф-сесію ў Мінску
Быў мараком рыбалоўнага флоту, затым скончыў універсітэт, атрымаў ступень доктара інфарматыкі і доктара хімічных навук. Жыве ў Франкфурце-на-Майне, займаецца малекулярнай біялогіяй. Сам Вішнеўскі лічыць сябе перш за ўсё навукоўцам, а не пісьменнікам. “Калі я працаваў над навуковымі артыкуламі, то зразумеў, што пішу пра тое, што ведаю, а не пра тое, што адчуваю”, – кажа пісьменьнік. І ў 44 гады, употай ад астатніх, ён стаў складаць мастацкія тэксты. Неяк, выпіўшы зашмат чырвонага віна, ён адправіў фрагмент рукапіса рэдактару літаратурнага часопіса. Таму тэкст так спадабаўся, што аўтару прапанавалі выпусціць кнігу. Аднак Вішнеўскі доўга адмаўляўся публікаваць раман. Нарэшце яго ўгаварылі, “Адзінота ў сеціве” выйшла ў свет, адразу трапіла ў спісы бестсэлераў і застаецца ў іх да гэтага часу.

У 2006 годзе раман “Адзінота ў сеціве” быў экранізаваны, і фільм абагнаў у польскім пракаце ўсе галівудскія навінкі, а таксама быў уключаны ў праграму Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю ў 2007 г.

У лютым 2009 году тэатр-фестываль “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург) упершыню паставіў “Адзіноту ў сеціве” на сцэне. У траўні 2009 году Януш Леон Вішнеўскі сыграў ролю ў гэтай пастаноўцы.

У Мінску пісьменнік вырашыць шэраг пытанняў, што датычаць новага кінапраекту, які аб'яднае Беларусь, Польшчу, Украіну і Расію. Праўда, па якой канцэпцыі будзе адбывацца аб'яднанне, Вішнеўскі пакуль не паведамляе.

– Мне ніколі раней не даводзілася бываць у Мінску. Я ведаю, што чытачоў маіх кніг у Беларусі неверагодна шмат. Я атрымліваю сотні лістоў на e-mail, і на сайце vkontakte.ru ў мяне ў сябрах вялікая колькасць жыхароў Беларусі. Неаднаразова мяне запрашалі наведаць Мінск, але ўсё не хапала часу, – падзяліўся з PR-аддзелам сеткі магазінаў “Містэрыя гуку” Януш Леон. – Цяпер у мяне з'явілася магчымасць, і ў Мінск я лячу з радасцю. Не толькі праз тое, што я ўбачу маіх чытачоў, але і праз новы праект, які аб'яднаў Беларусь, Польшчу, Украіну і Расію. Гэта кінапраект: фільм, які раскажа пра каханне рускай дзяўчыны і польскага мужчыны. Мяне запрасілі паўдзельнічаць у працы над сцэнарам. Гэта ўсё, што я ведаю, першыя дэталі праекту будуць абмяркоўвацца ў Мінску”.

Аўтограф-сесія з пісьменнікам пройдзе ў краме “Містэрыя гуку” па адрасе: вул. Сурганава, 50 (ГЦ “Рыга”) у нядзелю, 8 жніўня, у 18.30. Уваход вольны.

Сустрэча Вконтакте http://vkontakte.ru/event19086417
Facebook: http://www.facebook.com/event.php?eid=129425697101106
ЖЖ: http://community.livejournal.com/avtograf_by/1601.html

Чытайце таксама

564