Апошні раман Уладзіміра Набокава выйдзе ў Расіі
28 ліпеня 2009
Дакладную дату выхаду кнігі аб’явяць дадаткова.
У раману Уладзіміра Набокава цяжкі лёс – незадоўга да сваёй смерці ў Швейцарыі ў 1977 годзе пісьменнік папрасіў сваю жонку Веру спаліць кнігу, але яна так на гэта і не наважылася. А пасля яе смерці ўвесь цяжар рашэння наконт таго, што рабіць са 138 карткамі, на якіх быў напісаны “Лаўра і яе арыгінал”, лёг на плечы яго адзінага сына Дзмітрыя. Карткі з чарнавікамі (на кожнай каля 150 словаў) больш за 30 гадоў захоўваліся ў швейцарскім банку. Сёлета ў красавіку сын пісьменніка абвясціў, што раман выйдзе ў друк.
Паводле некаторых дадзеных, раман паўтарае тэмы самага знакамітага рамана Набокава – “Лаліта”. Як раней расказваў Дзмітрый Набокаў, галоўны герой кнігі – вонкава непрывабны навуковец Філіп Ўайлд, да няшчасцяў якога дадаецца яшчэ і схільная да "дзікай раступсты" і здрады жонка Флора. Ўайлд у свой час ажаніўся з Флорай праз яе падабенства з жанчынай, якую ён некалі моцна кахаў. Цягам усяго раману галоўны герой абдумвае сваё самагубства.