№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Google падлічыў кнігі ўсіх бібліятэкаў свету

6 жніўня 2010

Google падлічыў кнігі ўсіх бібліятэкаў свету
Прааналізаваўшы дадзеныя з больш чым 150 розных крыніцаў, супрацоўнікі кніжнага праекту пашукавіка высветлілі, што ўсяго ў свеце налічваецца каля 130 мільёнаў кніг (дакладней, 129 864 880, як паведамляецца ў блогу праекту.

Усяго Google прааналізаваў больш за мільярд бібліятэчных і каталогавых запісаў. У гэты лік увайшлі дадзеныя сістэмы ISBN, якая прысвойвае кнігам індывідуальныя нумары, а таксама найбуйнейшых бібліятэкаў, дзяржаўных каталогаў, каталога WorldCat і многіх іншых крыніцаў.

Даследчыкі паведамілі, што падлік быў праведзены для патрэбаў праекту Book Search. Ён быў запушчаны ў 2004 годзе з мэтай перавесці ў лічбавы фармат кнігі з найбуйнейшых бібліятэкаў свету. У далейшым адсканаваныя кнігі будуць выкладацца ў вольным доступе на сайце Google.

Чытайце таксама

317