№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Мэрылін Манро зачытвалася Джойсам і Бэкетам

10 жніўня 2010

Мэрылін Манро зачытвалася Джойсам і Бэкетам
Кнігу "Фрагменты" выдадуць французскае выдавецтва Seuil і амерыканскае Farrar, Straus & Giroux у кастрычніку 2010 году.

Тое, што Манро была знаёмая з творчасцю Джойса і Ўітмэна, было вядома і раней – так, шырокае распаўсюджанне атрымалі здымкі акторкі, на якіх яна чытае "Уліса" і "Лісце травы". Аднак, па словах Комэна, толькі выданне неапублікаваных матэрыялаў пралье святло на сапраўдныя літаратурныя густы кіназоркі.

Так, у запісах асабістага характару неаднаразова згадваецца Джойс: Манро адкрыла яго для сябе ў 26-гадовым узросце і неаднаразова чытала са сцэны ўрыўкі са знакамітага маналогу Молі Блум з апошняга раздзелу "Уліса". Таксама Манро захаплялася Бэкетам: поспех да акторкі і пісьменніка прыйшоў практычна адначасова, у 1950-х. Тое, што Манро любіла вершы Ўітмэна, Комэн назваў дзіўным.

Добра вядома, што Манро сабрала вялікую хатнюю бібліятэку, у якой былі, у прыватнасці, кнігі Джорджа Бернарда Шоў, Тэнэсі Ўільямса, Дэвіда Герберта Лоўрэнса, Эрнэста Хэмінгуэя, Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і Джона Стэйнбека. "Уліса" з бібліятэкі Манро ў 1999 годзе прадалі на аўкцыёне Christie's за 9200 даляраў.

Рэдактар зборніка нагадаў, што некаторы час Манро наведвала курсы па літаратуры і мастацтве ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе. Акторка была вымушаная спыніць навучанне, бо яе прысутнасць адцягвала ад заняткаў іншых студэнтаў. У кнігу, акрамя іншага, увойдуць яе канспекты па гісторыі мастацтва эпохі Адраджэння, а таксама лісты. Дзякуючы публікацыі "Фрагментаў" стане зразумела, што і ў самой Манро быў талент да літаратуры, заявіў Комэн.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

392