№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны доўгі спіс Букераўскай прэміі

29 ліпеня 2009

Абвешчаны доўгі спіс Букераўскай прэміі

    Антонія Бает "Дзіцячая кніга" (A. S. Byatt, The Children's Book)

    Джозэф Максвэл Кутзэе "Летняя пара" (J. M. Coetzee, Summertime)

    Адам Фаўлдс "Лабірынт паскараецца" (Adam Foulds, The Quickening Maze)

    Сара Хол "Як намаляваць мерцвяка" (Sarah Hall, How to paint a dead man)

    Саманта Харві "Глуш" (Samantha Harvey, The Wilderness)

    Джэймс Лэвер "Я, Чыта" (James Lever, Me Cheeta)

    Хілары Мэнтэл "Вулф-хол" (Hilary Mantel, Wolf Hall)

    Сайман Маўэр "Шкляны пакой" (Simon Mawer, The Glass Room)

    Эд О'Лахлін "Не няшчыры і не нядобры" (Ed O'Loughlin, Not Untrue and Not Unkind)

    Джэймс Скадамор "Геліяполіс" (James Scudamore, Heliopolis)

    Колэм Тайбін "Бруклін" (Colm Toibin, Brooklyn)

    Ўільям Трэвар "Каханне і лета" (William Trevor Love and Summer)

    Сара Ўотэрс "Маленькі незнаёмы" (Sarah Waters, The Little Stranger)



Сярод намінантаў – тры дэбюты, два аўтары, чые раманы раней намінаваліся на атрыманне прэміі, і двое лаўрэатаў мінулых гадоў.

Паўднёваафрыканец Джозэф Кутзэе – адзін з фаварытаў на атрыманне галоўнай літаратурнай прэміі Вялікабрытанні, Ірландыі і краінаў Садружнасці ў трэці раз – і гэта сам па сабе беспрэцэндэнтны выпадак. Пасля поспеху яго твораў “Жыццё і час Міхаэля К.” (Life & Times of Michael K. (1983)) і “Няслава” (Disgrace (1999)) на Букера вылучаны яго новы раман “Летняя пара” (Summertime).

Гэтую апошнюю, яшчэ не надрукаваную, кнігу пісьменніка характарызуюць як “творчыя мемуары”, што адлюстроўваюць вобраз маладога біёграфа, які намагаецца сабраць разам аскепкі жыцця спачылага раманіста.

Яшчэ адна пісьменніца у доўгім спісе Букера – Антонія Бает. Яе “Дзіцячая кніга” – прэтэнцыёзнае адлюстраванне дзяцінства віктарыянскай эпохі. Сам па сабе твор адзначае вяртанне Бает да жанру раманістыкі пасля сямігадовага перапынку. За свой раман “Валодаць” (Possession) аўтарка ўжо станавілася ўладальніцай Букера ў 1990 годзе.

Але менавіта аўтабіяграфія дзікага шымпанзэ, “зоркі” кінафільму “Тарзан” 30–40-х гг мінулага стагоддзя, забірае найбольшую ўвагу публікі.

“Me Cheeta” – менавіта так гучыць назва рамана – спусташальная сатыра на распуснае жыццё галівудскіх зорак залатой эпохі амерыканскага кінематографу, што атрымала ўхвальныя водгукі крытыкаў і абудзіла ліхаманкавую цікаўнасць да асобы аўтара.

Джэймс Лэвер, трыццацівасьмігадовы пісьменнік-загадка з Лондану, які раскрыў тайну свайго аўтарства толькі ў кастрычніку, з захапленнем успрыняў навіну пра ўключэнне яго раману ў доўгі спіс Букера.

“Я вельмі рады, што пасля працяглых спробаў абсалютна сур’ёзна прадаць гэты твор як дакументалістыку аўтарства шымпанзэ суддзі Букера ўспрынялі яго як раман”, – заявіў ён The Daily Telegraph.

Кароткі спіс прэміі “Букер” абвесцяць 8 верасня. Імя новага лаўрэата будзе вядомае 6 кастрычніка 2009 году.
паводле themanbookerprize

Чытайце таксама

508