Мішэль Ўэльбэк высмеяў сам сябе
12 жніўня 2010
The Independent бачыць сувязь паміж самаіроніяй Ўэльбэка і скандалам вакол маці пісьменніка. У сваім папярэднім рамане "Платформа" Ўэльбэк выявіў маці ў непрывабным выглядзе. Пасля гэтага Люсі Секальдзі выпусціла аўтабіяграфію, у якой назвала сына няўдзячным падманшчыкам, выскачкай і паразітам, што прыносіць боль сваім блізкім.
На тое, што персанажаў новай кнігі Ўэльбэка не варта блытаць з рэальнымі людзьмі, верагодна, паказвае яе назва. Яна, відаць па ўсім, адсылае да выказвання філосафа і семіётыка Альфрэда Каржыбскі "Мапа не ёсць тэрыторыяй", якое можна зразумець так: знак прадмета не роўны самому прадмету.
Галоўны герой кнігі – сучасны мастак, які зрабіў сабе імя на фатаграфаванні старых мішленаўскіх мапаў. Раман, у якім сатыра спалучаецца з элементамі трылера, выйдзе ў Францыі 8 верасня. Газета Le Parisien ужо апублікавала станоўчую рэцэнзію, аднак адзначыла, што новы твор Ўэльбэка менш правакацыйны, чым папярэднія: у ім няма ні нападаў на іслам, ні непрыхаванага жанчынаненавісніцтва.