Візуальныя даследаванні нямецкай паэзіі ў Інстытуце Гётэ
18 жніўня 2010
Знешняя арганізацыя моўных знакаў з'яўляецца канстытуіруючай прыкметай паэзіі як жанру. Што адбываецца з тэкстам, калі яго візуальны кампанент інтэнсівіруецца праз памяшканне ў прастору выяўленчага мастацтва? Якія новыя сэнсавыя вымярэнні адкрываюцца дзякуючы гэтаму? Як ўздзейнічаюць схаваныя ў тэксце вобразы, калі робяцца бачнымі? Гэтым пытаннем, вобразам з паэтычных тэкстаў Ільмы Ракузы, Андрэаса Альтмана, Монікі Рынк і Ульрыка Зандыга, а таксама такім феноменам, як чужая мова, двухмоўе, пераклад, і прысвечаныя інсталяцыі, жывапісныя, графічныя і відэа-працы, прадстаўленыя ў рамках выставы.
З 8 па 30 верасня ў актавай зале і ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ па адрасе вул. Веры Харужай 25/3 можна ўбачыць работы Руслана Вашкевіча, Міхаіла Гуліна, Сяргея Ждановіча, Сяргея Кірущанкі, Аляксея Іванова, Аляксея Лунёва, Зоі Луцэвіч, Мікалая Батвінніка, Аляксандра Некрашэвіча, Вольгі Сазыкінай, Антаніны Слабодчыкавай і Сяргея Шабохіна.
Па папярэдніх заяўках экскурсіі праводзіць Ірына Герасімовіч, перакладчык тэкстаў на беларускую мову і куратар выставы.
Выстава «ЛІТÄRA. Візуальныя даследаванні паэзіі» адрасаваная як прафесіяналам у галіне выяўленчага мастацтва, літаратуры і перакладу, так і шырокаму колу гледачоў, якім цікавыя нечаканыя сэнсавыя кантэксты, якія ўзнікаюць на стыку дзвюх культур і двух відаў мастацтва.