Памёр украінскі пісьменнік Олесь Ульяненка
19 жніўня 2010
У маладосці ён быў шаманам у Якуціі, затым служыў у савецкіх дэсантных войсках у Нямеччыне і Афганістане.
У 2009 годзе вакол рамана Ульяненка "Жанчына яго мары" ("Жінка його мрії") разгарэўся цэлы скандал.
Так, Нацыянальная экспертная камісія па пытаннях маралі прызнала кнігу парнаграфічнай, яе выключылі з продажу. Вырак НЭК выклікаў хвалю абурэння сярод украінскай інтэлігенцыі. Аднак ужо ў красавіку 2010 раман быў перавыдадзены, а яго прэзентацыя прайшла ў выглядзе правакацыйнага перформансу.
Олесь Ульяненка таксама вядомы сваім раманам "Сталінка", за які ён у 1997 годзе атрымаў Малую Шаўчэнкаўскую прэмію. Усяго пісьменнік напісаў каля 20 раманаў.
Пахаванне пісьменніка пройдзе 20 жніўня. Сябры і калегі пісьменніка заклікаюць да збору сродкаў на яго хаўтуры.