Да 100-годдзя Чэслава Мілаша рыхтуецца 4-томнік па-беларуску
19 жніўня 2010
- Чатырохтомнік Чэслава Мілаша плануецца выпусціць у наступным годзе. Гэты праект курыруе Андрэй Хадановіч. Для выдання буду перакладаць "Трактат паэтычны". Наступны год - год Мілаша, і таму Польскі інстытут бярэцца выдаць гэты чатырохтомнік.
Чэслаў Мілаш - лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1980 год. У 1951 годзе эміграваў з сацыялістычнай Польшчы ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Яго лічаць адным з найвялікшых польскіх паэтаў. Кнігі Чэслава Мілаша неабнойчы выходзілі па-беларуску: у серыі "Сярэдняя Еўропа" пабачыў свет зборнік "Скуты розум", а ў 2007 годзе выйшла кніга выбраных вершаў “Іншага канца свету не будзе” (праўда, ва Ўроцлаве).